Patreon для падтрымкі канала - / dshkvch
Наколькі важнай зьяўляецца нацыянальная міграцыя для народаў, краін, акупаваных ці ў якіх пануе жорсткі аўтарытарны рэжым?
У нашыя часы ў краінах Латвіі, Эстоніі, Літве багата вышэйшых пасад займаюць людзі, якія нарадзіліся і атрымалі адукацыю і нават большасць сталага жыцця пражылі на тэрыторыі заходніх краін. Яны не згубілі сувязь з гістарычнай радзімай сваіх бацькоў, але нават потым мігравалі і занялі вышэйшыя службовыя пасады.
У гэтым відэа мы апішам адну з такіх гісторый, як мігрант-уцякач стаў цэлым прэзідэнтам Літвы.